“Гарадзенскі каларыт” запрашае на выставу

|

Экспазіцыя прадставіць аўтарскія працы майстроў народнай творчасці і мастакоў аматарскага аб’яднання.

Да ўвагі наведнікаў – вырабы з лазы, саломы, кераміка. кавальства, мастацкая апрацоўка скуры, дрэва і тканіны, вышыўка, скульптура, бісерапляценне, дэкупаж, бандарства, жывапіс і графіка.

Выстава прымеркаваная да калядных святаў.

 

Удзельнікі “Гарадзенскага каларыту” падрыхтавалі для гарадзенцаў вершаванае запрашэнне на выставу:

 

Сёння  ў радасці народ— зноў святкуем  Новы год!

Гэты Новы год стары –прывітанне даўніны.

Повязь часу –сэнс культуры, яе дух жыве ў натуры,

Прыгажосць—яе прырода, што даруе мір і згоду.

Тчэцца ніць жыцця майстрамі – ганчарамі,кавалямі,

ткаллямі ды бандарамі, мастакамі, разьбярамі.

Захавальнікі Традыцыі, што багата таямніцамі,

Ведаюць  майстроў сакрэты, увасабляюць іх у дзень гэты.

Тут—усіх талентаў раскоша: выглядаюць творы гожа.

З годнасцю здае іспыт “Гарадзенскі Каларыт” .

Запрашаем на выставу – гэта творчасці  праявы,

Боскага натхнення з’явы.

З іх і святло дабра праменіць, быццам музыка струменіць.

Тут і фугі, і рапсодыі—Гарадзенская Мелодыя.

 

Выстава будзе працаваць да 10 лютага.