Сяргей Чэрнік: “Дзякуй, што ўсе гэтыя гады былі са мной”

|

Нагадаем, па заканчэнні футбольнага сезону ў Беларусі на нашым сайце праводзілася галасаванне на лепшага гульца футбольнага “Нёмана”. З моцнай перавагай Сяргей Чэрнік апярэдзіў сваіх былых аднаклубнікаў. І ў выніку атрымлівае нашу фірмовую футболку.

 

Сяргей Чэрнік:

“Дзякуй, што ўсе гэтыя гады былі са мной. Ваша падтрымка вельмі важная для мяне. Я правёў шмат гадоў у складзе “Нёмана” і з гонарам абараняў колеры гэтай каманды і гэтага горада. Яшчэ раз дзякуй за прызнанне і да новых сустрэч”.

 

Нагадаем, не так даўно Сяргей перабраўся ў склад чэмпіёнаў Беларусі – у барысаўскі БАТЭ.

 

P.S. Сяргей вырашыў і для нашай рэдакцыі зрабіць невялікі сувенір – падарыў пальчатку з аўтографам. Гэты падарунак зойме годнае месца ў нашай калекцыі. Дзякуй, Сяргей, і да новых сустрэч!