У польскім консульстве ў Гродне адкрываюцца новыя памяшканні

Урачыстае адкрыццё пашыранай тэрыторыі Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне пройдзе 17 студзеня. Наведнікі і супрацоўнікі пляцоўкі пачнуць карыстацца новымі памяшканнямі ўжо з панядзелку 20 студзеня.


Пашырэнне дазволіць палепшыць умовы прыёму наведнікаў і працы персанала: як консулаў, гэтак і мясцовых супрацоўнікаў. Як мы ўжо паведамлялі раней, павінна значна павялічыцца колькасць акенцаў для падачы дакументаў. На жаль, гэта не дазволіць выдаваць беларусам больш віз – для гэтага трэба павялічыць штат консулаў, на што не пагаджаецца беларускі бок.

 

Перабудова памяшканняў па вул. Будзёнага 48а доўжылася каля двух год. Консульства заняло ўвесь другі паверх будынку, разам з памяшканнямі, дзе калісьці працавалі Польская Мацеж Школьная і Таварыства Беларускай Школы.

 

Здымак з архіву “Твайго стылю”, чэрвень 2013