Былы галоўны ўрач гарадзенскай лякарні адкажа за смерць двух сантэхнікаў
Працоўныя цеплагенератарам прасушвалі памяшканне пасля затаплення.
Адбыўся выбух газавай сумесі, – ад траўм 47-гадовы і 55-гадовы мужчыны памерлі.
Тагачасны галоўны ўрач загадаў падначаленым знішчыць сляды выбуху на месцы здарэння. У выніку былі знішчаныя доказы па крымінальнай справе аб парушэнні правіл аховы працы, якія па неасцярожнасці прывялі да смерці двух чалавек.
Да таго ж, пацярпелых ад выбуху не даставілі своечасова ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі.
Дзеянні ўрача кваліфікаваныя як злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
Яму пагражае пакаранне паводле ч.2 арт.424 ( ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі) і ч.3 арт.424 ( ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй альбо без канфіскацыі маёмасці) Крымінальнага кодэксу.
Следчыя знайшлі звесткі пра яшчэ адзін супрацьпраўны ўчынак падазраванага. Па гэтым факце таксама вядзецца расследванне.
Паводле http://news.tut.by
Здымак http://grodno-info.net