У Гродне абрабавалі асабняк купца Мураўёва

|

Гістарычны будынак у стылі мадэрн на цэнтральнай плошчы горада ўжо шмат гадоў знаходзіцца на рэканструкцыі.


Злодзеі скралі частку парапету з межнага сплаву вагой больш за 123 кг, паведамляе grodnonews.by.

Калі дакладна адбылося злачынства невядома.

Працоўныя, якія займаліся рэстаўрацыяй асабняка, 27 снежня сышлі на калядныя выходныя і выйшлі на працу толькі 9 студзеня.

Тады і высветлілася, што парапет знік.

Страты ацанілі ў 15 мільёнаў рублёў.

Крымінальную справу вядзе Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту.

 

Здымак http://grodnonews.by