Выстава гарадзенскага фатографа Яўгена Кандратовіча “Dark Jazz” адкрыецца ў антыкафэ
Серыя фотаздымкаў “Dark Jazz” прадстаўляе начное жыццё Гродна.
Яўген Кандратовіч – чалец народнага фотаклуба “Гродна”, займаецца фота з 2006 года. Удзельнік выстаў у Гродне, а таксама Расіі, Літвы і Швецыі. Скончыў курсы па фотажурналістыцы ў межах гарадзенскай МедыяСтудыі.
Выстава адкрываецца 19 студзеня ў 16.30. Пабачыць яе можна будзе да 7 лютага.
Месца: антыкафэ “Живое время”, вул. Вялікая Траецкая, 48