Кіроўца беларускай фуры перавозіў кантрабандныя цыгарэты ў рэзервуарах сціснутага паветра

|

Цыгарэты былі схаваныя ў запасным коле і ў двух тармазных рэзервуарах для сціснутага паветра.

Праз восем гадзін мытнікі затрымалі яшчэ тысячу пачак цыгарэт – на гэты раз NZ. Іх, схаваўшы ў топліўным баку, дзвярах, парогах і прыборнай панэлі, перавозіў 26-гадовы кіроўца Фальксвагена Пасата, грамадзянін Беларусі.

Кантрабанда канфіскаваная, а абодвум мужчынам пагражаюць высокія штрафы. У кіроўцы Фальксвагена могуць таксама канфіскаваць аўтамабіль.

 

Паводле poranny.pl