Яўген Якуш адзначыў сусветны дзень The Beatles танцамі на пялёстках руж

Вядомы гарадзенскі харэограф разам са сваёй камандай і дзецьмі-аматарамі танчылі ў вялікім сэрцы, выкладзеным на вуліцы з пялёсткаў руж.

“Рэпетыцыі з дзецьмі – гэта адно задавальненне. Дапамагалі іхныя педагогі, бо дзеці не чуюць і самому мне было складана ўсё тлумачыць. Дзеці файныя па эмоцыях – з імі прыемна працаваць, у іх добрая каардынацыя, усё падхопліваюць вельмі хутка”, – расказаў пра падрыхтоўку нумару Яўген Якуш.

 

Акцыю падтрымаў праект “Жывая гісторыя”.