Жаўнеры беларускага Супраціву на паштоўках

Пяць паштовак змяшчаюць рэпрадукцыі фота 1940-х: з іх глядзяць чальцы Саюзу Беларускай Моладзі, Самааховы, а таксама беларускіх паліцэйскіх частак. Доўгі час тэма беларусаў, якія ў час і пасля вайны прымалі ўдзел у антысавецкіх фармаваннях была цалкам закрытай. Адпаведныя фонды архіваў КДБ у Беларусі дагэтуль застаюцца зачыненымі, у адрозненні ад краін Прыбалтыкі і Украіны.

 

Паштоўкі былі выдадзеныя гарадзенскімі аматарамі гісторыі, якія пажадалі застацца ананімнымі, пры падтрымцы мясцовай філіі Маладога Фронту:


“Беларусы прымалі ўдзел ў ІІ Сусветнай вайне па абодва бакі канфлікту, – кажа Алесь Кіркевіч, лідар Гарадзенскага МФ, – але па ідэалагічных прычынах гісторыя ў нас падаецца ў савецкім рэчышчы, шануюць толькі  ветэранаў  савецкага боку. Мы лічым, што ўшанаванне і вывучэнне беларускага антысавецкага супраціву 1940-х ёсць пэўным актам аднаўлення гістарычнай справядлівасці”.

 

Выдаўцы мяркуюць, што дадзеная тэма зараз запатрабаваная, аб чым сведчаць шматлікія публікацыі ў інтэрнэце, а таксама поспех тэматычных выданняў ARCHE ды серыі “Неизвестная История” Анатоля Тараса.