“Нёман” мацней за “Гомель”
Першы і другі перыяды засталіся за гарадзенцамі (2:0 і 1:0). Вызначыліся Паўлавіч, Міхайлаў і Мядзел. У трэцім, самым цікавым перыядзе, паўднёўцам удалося зраўняць лік (Пульвер, Сусла, Глебаў). А ўжо за пяць хвілін да канца асноўнага часу Паўлавіч прыносіць гарадзенцам пераможную шайбу. 4:3 перамога за гарадзенцамі.
“Нёман” – “Гомель” 4:3 (2:0, 1:0, 1:3)
Шайбы закідвалі:
1:0 Аляксандр Паўлавіч (Уладзімір Міхайлаў, Віктар Андрушчанка) 10:46
2:0 Уладзімір Міхайлаў (Аляксандр Паўлавіч, Сяргей Багалейша) 13:51
3:0 Іван Мядзел (Дзмітрый Панцыраў) 22:27
3:1 Антон Пульвер (Аляксандр Жыдкіх) 46:01
3:2 Мікалай Сусла (Аляксей Крокаў, Яўген Хузееў) 49:22
3:3 Андрэй Глебаў (Павел Куцэвіч, Яўген Саламонаў) 52:49
4:3 Аляксандр Паўлавіч (Уладзімір Міхайлаў, Віктар Андрушчанка) 55:41
Эдуард Валіулін, выконваючы абавязкі галоўнага трэнера “Нёмана”:
“Супернік сказаў, што мы валодалі ініцыятывай. Дзесьці мы маглі прапусціць, але больш за ўсё маглі закінуць. У трэцім перыядзе было ўсё наадварот. Ці то мы ўжо паверылі ў перамогу, хоць хакей такі від спорту, у якім нельга расслабляцца. Калі першую шайбу мы прапусцілі па справе, то другую і трэцюю мы павінны былі не дапусціць. Два абаронцы нашыя стаяць – гомельскі Коласаў забівае. Усе памылкі былі ад галавы. Але сабраліся і змаглі рэалізаваць момант, якіх у трэцім перыядзе было не так шмат”.