Афіцыйна: Аляксандр Суліма падпісаў кантракт з “Нёманам”

|

У складзе гарадзенскага клуба Аляксандр згуляў 167 матчаў (48 на “нуль”). Усяго на рахунку брамніка ў чэмпіянаце Беларусі 306 матчаў (115 матчаў на “нуль”).

 

Варта адзначыць пра мінулы клуб (Дынама Мінск), у якім выступаў Аляксандр Суліма, скасаваў кантракт з галкіперам незадоўга да заканчэння чэмпiянату.

 

 

Вяртаешся дамоў пасля дзевяці гадоў адсутнасці. Што адчуваеш?

 

Амаль усю ноч не спаў перад медаглядам. Калі можна так сказаць, прысутнічала пачуццё настальгіі.


Ты стаў другім дзеючым гульцом у клубе, які быў датычны да срэбнага поспеху 2002 года. Да гэтага заставаўся толькі Дзмітрый Раўнейка, які пакуль не працягнуў кантракт з клубам. Як думаеш, здольная будзе наша каманда паўтарыць той поспех у гэтым сезоне?

 

Імкненне дамагацца максімальнага выніку прысутнічае заўсёды.


Што скажаш заўзятарам нашай каманды?

 

Я памятаю тыя часы, калі наш гарадзенскі стадыён быў запоўнены цалкам. Мне б вельмі хацелася, каб і ў гэтым сезоне на футбол хадзіла як мага больш балельшчыкаў, – цытуе Суліму прэс-служба “Нёмана”.