Культурніцкія ідэі гарадзенцаў ацэняць эксперты з Мінска
“Кірмаш праектаў” – месца сустрэчы аўтараў культурніцкіх ідэй, іх крытыкаў і патэнцыйных партнёраў: творцаў, мэнэджараў, грамадскіх актывістаў, валанцёраў ды самай шырокай грамадскасці. Праектныя ідэі тут супольна аналізуюцца на запатрабаванасць і жыццяздольнасць і знаходзяць падтрымку, удзельнікі вучацца адзін у аднога, знаходзяць крыніцу новых партнёрстваў і проста натхнення.
Традыцыйна, “Кірмаш” сабраў праекты, скіраваныя на паляпшэнне і развіццё культурніцкага жыцця Гродна: музыка, выяўленчае і сцэнічныя мастацтвы, літаратура, захаванне і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны, сацыяльная праца, адукацыя, экалогія, гарадская прастора, турызм, бізнэс, рэклама і камунікацыі.
Заяўленыя праекты будуць прадстаўлены ў фармаце кароткіх прэзентацый, а для ўсіх ахвочых будзе таксама магчымасць адлюстраваць недааформленыя, але важныя для культуры горада ідэі.
У якасці экспертаў на “Кірмаш праектаў” запрошаны музычны крытык, піяршчык, кіраўнік праекту Experty.by Зміцер Безкаравайны і начальнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, каардынатарка пешаходнай вуліцы Карла Маркса Аксана Нікіціна.
Выніковая прэзентацыя “Кірмашу праектаў” адбудзецца 21 студзеня 2014 года ў кавярні “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшка, 25-3). Пачатак 18.30.
Падрабязнасці – у каардынатара грамадска-кульутрнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук (+375 29 106-85-94).
“Кірмаш праектаў” у Facebook i VK