Гродзенская махлярка прапаноўвала зрабіць шэнгенскую візу за 500 даляраў

|

31-гадовая жанчына бралася дапамагчы ў вырабе віз і карты паляка. Пацярпелыя перадалі ёй у перыяд са жніўня да кастрычніка 2013 года каля 2000 даляраў. У выніку, засталіся і без грошай, і без абяцаных віз.

 

Гэта не першае падобнае махлярства, раскрытае гродзенскімі праваахоўнікамі. Махляры карыстаюцца цяжкасцямі пры рэгістрацыі візавых анкет і падманваюць даверлівых грамадзян.

 

Міліцыя папярэджвае пра высокую ступень рызыкі тых, хто звяртаецца па дапамогу ў вырабе візы да неправераных асоб.

 

Паводле uvd.grodno.by

Здымак tutgrodno.com