“Па дадзеным адрасе не знаходзяцца”: актывістам з Мастоў вярнулі звароты да раённых дэпутатаў

Як паведамляе прэс-служба кампаніі “За Еўрапейскую Мастоўшчыну”, актывісты звярнуліся да ўсіх 24 дзеючых дэпутатаў раённага Савета, бо ніводзін з іх за чатыры гады працы не рабіў сустрэч з выбаршчыкамі і не інфармаваў аб сваёй дэпутацкай дзейнасці, а кадэнцыя хутка сканчаецца.

 

Але Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў вярнуў звароты, скіраваныя да дэпутатаў, з допісам “па дадзеным адрасе не знаходзіцца” (на фота ніжэй). Грамадскія актывісты задаюцца цяпер пытанннем: ці працуюць дэпутаты наогул?