Гродзенская мытня за год прынесла бюджэту больш за 2,5 трыльёна рублёў

|

Летась праз пункты пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні прайшло больш за 2,2 мільёна транспартных сродкаў, перавезена каля 9,1 мільёна тон тавараў.


Паводле начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Васіля Дземянцея, па дадзеных на пачатак 2014 года можна казаць, што колькасць тых, хто перасякае мяжу Еўрасаюза ў абодвух кірунках, павялічылася на 10-12%.

 

Найбольш папулярныя ў рэгіёне пункты пропуску – “Брузгі” і “Бераставіца”.

 

У 2013 годзе штат супрацоўнікаў Гродзенскай мытні павялічаны на 30 адзінак. Сёлета – яшчэ на 76 чалавек.

 

Паводле belta.by