У гарадзенскім Новым замку адбудзецца прэзентацыя аднайменнага літаратурнага альманаху
Рэдактар альманаха – Юрка Голуб, аўтар канцэпцыі і ўкладальнік – Сяргей Астраўцоў. У гэтым выпуску прадстаўлены паэзія, проза, пераклады, дзённікі, мемуары. Са спадчыны – паэма “Каранацыя Міндоўга”.
Вялікую цікаўнасць прадстаўляюць сучасныя мемуары Мечыслава Курыловіча, які ў стылі вуснай гісторыі апавядае пра даваеннае жыццё на Гарадзеншчыне “пад Польшчай”, пра гады вайны і свой уласны лёс. У альманах увайшлі таксама ўспаміны пра двух паэтаў, якіх ужо няма: Эдзіка Мазько і Юрыя Гуменюка.
“Новы замак” выдадзены мінскім выдавецтвам “Кнігазбор”.
Прэзентацыя ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага (у Новым замку) адбудзецца 22 студзеня.
Пачатак у 16.00. Уваход вольны.
Здымак з архіву “Твайго стылю”