Гарадзенскі “Нёман” дома абыграў “Металург” са Жлобіна
Добры пачатак гарадзенцаў прывёў да дзвюх шайб на трэцяй хвіліне ў вароты гасцей.
Вызначыліся Панцыраў і Сяргей Маляўка. У другім перыядзе каманды абмяняліся закінутымі шайбамі – на дакладны кідок Андрэя Рамаданоўскага адказаў Аляксандр Паўлавіч. У трэцім перыядзе Андрэй Міхноў здолеў адыграць адну шайбу, але на большае гасцей не хапіла.
“Нёман” – “Металург” 3:2 (2:0, 1:1, 0:1)
Шайбы закідвалі:
1:0 Зміцер Панцыраў (Іван Мядзел, Сяргей Копылец) 2:25
2:0 Сяргей Маляўка (Сяргей Багалейша, Аляксандр Маляўка) 2:58
2:1 Андрэй Ромаданоўскi (Раман Анікін, Яўген Каштанаў) 22:32
3:1 Аляксандр Паўлавіч (Аляксандр Усенка, Яраслаў Крыстэк) 39:45
3:2 Андрэй Міхноў (Павел Дашкоў, Антон Елісеенка) 46:11
“Нёман” абыгрывае “Металург” і ўзначальвае турнірную табліцу. Мінскае “Юнацтва” адстае ад гарадзенцаў на два ачкі, маючы матч у запасе.