Пецярбургскі тэатр танца пакажа гарадзенцам шоў пад дажджом

|

 “Паміж мною і табой” – аповед пра чалавечыя адносіны, адзіноту і каханне. Ён моцна закаханы ў дзяўчыну, але губляе яе з-за ўласных амбіцый інеразумення. Герой дзеліцца з гледачамі сваімі расчараваннямі ў характары каханай, узгадвае свае рыцарскія паводзіны і палкія прызнанні, не можа зразумець, калі і куды знікла прыгажосць іх кахання.

Спектакль рэжысёра і харээографа Рустама Надыршына тэатра танца “Спакуса” прызнаны лепшым авангардным балетным праектам 2010 года. Гэта гісторыя кахання, выкананая ў пластыцы пад дажджом.

Танцавальнае шоў пад дажджом ІІ – “Дыхаю табой” – працяг папярэдняй гісторыі.

Герой зноў разважае на розныя тэмы, а найбольш – пра сваю каханую. Спектакль прасякнуты гумарам, пазітывам, пачуцці і перажыванні героя ажываюць з дапамогай пластыкі танцораў.


Квіткі на спектаклі Пецярбургскага тэатра танца “Спакуса” можна набыць у касах драмтэатра.

Кошт -130 тысяч і 150 тысяч рублёў.