Кнігу “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі прэзентуюць у афлайне

|

Прэзентацыя электроннай кнігі, выдадзенай “Тваім стылем” у канцы мінулага года, пройдзе ў галерэі “Крыга” ў суботу 25 студзеня.


На прэзентацыі будуць прысутныя аўтар, рэдактар і мастацкі рэдактар кнігі. Прысутныя атрымаюць у падарунак паштоўкі, надрукаваныя Сцяпанам Стурэйкам адмыслова для прамоцыі. Будзе магчымасць пабачыць таксама некалькі ўнікальных папяровых экзэмпляраў выдання.


Прэзентацыя пройдзе 25 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 12.00.

 

   
 

Кніга Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель” – кароткая іранічна-фантастычная аповесць на тэму аховы культурнай спадчыны. Аўтар паспрабаваў праз мастацкую форму наблізіць праблемы, якімі ён займаецца навукова.

 

Спампаваць кнігу ў фарматах epub, mobi, fb2 і pdf можна

Інтэрв’ю з аўтарам чытайце тут.