У Гродне прайшла экуменічная малітва за еднасць хрысціян

Прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій па чарзе  звярнуліся да вернікаў з кароткімі прамовамі. Ад праваслаўнай Царквы – айцец Аляксандр Хомбак, настаяцель храма св. Лукі пры гарадзенскім абласным шпіталі, ад лютэранскай – пастар евангелічна-лютэранскай абшчыны Уладзімір Татарнікаў, ад рыма-каталіцкага Касцёла – біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

Пасля пропаведзі распачаўся абрад святла і вызнання апостальскага сімвалу веры. Прадстаўнікі канфесій атрымалі з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча запаленыя ад пасхалу свечкі. Пасля малітваў адбыўся абрад перадачы знака супакою. Усе прысутныя разам праспявалі малітву “Ойча наш” па-беларуску і перадалі адзін аднаму знак супакою.

На заканчэнне набажэнства ксёндз біскуп падзякаваў гасцям і прысутным вернікам за супольную малітву і заахвоціў штодня маліцца за еднасць хрысціян.

 

Здымкі Вольгі Сяліцкай, grodnensis.by