Супрацоўнікі Гарадзенскай ДАІ дапамаглі інваліду
Састарэлы інвалід ехаў па ўзбочыне аўтатрасы.
Патрульныя прапанавалі пенсіянеру дапамогу: на руках перанеслі ў аўтамабіль і павезлі дадому.
Высветлілася, што ён жыве ў доме-інтэрнаце ў Баранавічах.
Выправіўся за цыгарэтамі ў Ласосна. Туды даехаў на аўтобусе, а назад 5 км мусіў вяртацца самастойна. Іншага спосабу дабрацца не было.
З узмацненнем маразоў, патрульныя Гарадзенскай ДАІ возяць з сабой цёплыя коўдры, тэрмасы з гарбатай і дапамагаюць замерзлым пешаходам і аўтамабілістам.
Паводле http://www.autogrodno.by