У Гродне ўзмацняцца начныя маразы

|

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.

Вецер усходні 6 -11 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў ноч на аўторак па Гродне -13…-15°С, па вобласці да -17°С, днём 28 студзеня -9..-11°С.

 

29 і 30 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-усходні 7-12 м/с, парывы да 15 -17 м/с.

29 студзеня ўначы будзе -14…-19°С, днём -10…-15°С.

30 студзеня ад -15…-20°С уначы да -11…-16°С днём.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 31 студзеня пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -14…-19°С, днём -8…-13°С.

 

1 лютага месцамі па Гродзенскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы -10…-15°С, днём -7…-12°С.

2 лютага ўначы чакаецца -7…-12°С, днём -2…-7°С.

 

Здымак http://vm.ru