Бацькі невылечна хворых дзяцей у Гродне змогуць атрымаць тэлефонныя кансультацыі

|

З пытаннямі можна звяртацца таксама ў кабінет паліятыўнай дапамогі дзіцячай паліклінікі  №2 (Гагарына, 18, каб.115).

Кансультанты будуць працаваць як мінімум 18 месяцаў.

Іх задача – палепшыць якасць жыцця сямей, якія маюць дзяцей з інваліднасцю. 

У бацькоў вельмі часта ўзнікаюць звязаныя са здароўем дзяцей пытанні.

Аднак, з-за немагчымасці пакінуць дзіця, яны не могуць прыйсці да спецыялістаў.

 

Паслуга тэлефоннага кансультавання ў Гродне стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы ЕС і рэалізуецца ў межах праекта Беларускага дзіцячага хоспіса “Паляпшэнне якасці жыцця сямей, якія выхоўваюць дзяцей з захворваннем, што пагражае жыццю, праз аказанне кампетэнтнай паліятыўнай дапамогі на даму ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Паводле прэс-рэлізу