Беларусь афіцыйна пачала перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму

|

Спадарыня Купчына правяла шэраг сустрэч у Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў і Еўрапейскім парламенце, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

 

На сустрэчы з генеральным дырэктарам генеральнага дэпартамента ўнутраных спраў Еўракамісіі Стэфана Мансэрвізі былі ўзгоднены мадальнасці перамоваў, наступны раунд якіх адбудзецца ў сакавіку бягучага года ў Мінску.

 

Гэтаксама прадстаўнічка беларускага МЗС абмяркоўвала перспектывы практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, у тым ліку ў межах Усходняга партнёрства і тэхнічнага супрацоўніцтва.

 

Нагадаем, што беларускія ўлады абвесцілі аб гатоўнасці пачаць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС вуснамі Уладзіміра Макея ў часе Віленскага саміту Усходняга партнёрства ў лістападзе мінулага году.

 

Беларусь застаецца адзінай краінай Усходняга партнёрства, якая не мае пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. Калі дамова аб спрашчэнні будзе падпісаная, беларусы будуць плаціць за візы 35 еўра замест існых 60, візы будуць выдавацца хутчэй, а некаторыя катэгорыі грамадзян атрымаюць іх бясплатна.