Гарадзенцы 1-2 лютага змогуць бясплатна пакатацца на лыжах у Каробчыцах

|

Пабудаваныя тры схілы: гарналыжны даўжынёй 450 м пад вуглом 40 градусаў, сярэдняй складанасці даўжынёй 350 м пад вуглом 12 градусаў і простая дзіцячая траса ў 250 метраў.

 

Цяпер на каробчыцкіх схілах ідуць апошнія працы: правяраюцца пад’ёмнікі, снегагенератары, снегаўкладчыкі. Пакуль што аб’ект не мае ўласніка, але хутчэй за ўсё ён пяройдзе да ЦСК “Нёман”.

 

     
  Паглядзець фота запуску снежных пушак у Каробчыцах можна тут.