“Нёман” на “Чыжоўцы” абыграў мінскае “Юнацтва”
На першай хвіліне матчу гарадзенцы адкрылі лік, дакладны кідок на рахунку Баярчука. Праз пяць хвілін гаспадары здолелі адыграцца, вызначыўся Цімчанка. А пад заслону першага перыяду Дзмітрый Панцыраў робіць лік 2:1 на карысць гасцей.
У пачатку другога перыяду (22 хвіліна), Туркін выраўноўвае рахунак. Але праз хвіліну Лісічкін зноў выводзіць “Нёман” наперад. А ўжо ў трэцім перыядзе Станіслаў Лапачук ставіць кропку ў матчы, робячы лiк 4:2 на карысць “Нёмана”.
“Юнацтва” – “Нёман” – 2:4 (1:2, 1:1, 0:1)
Шайбы закінулі:
0:1 – Павел Баярчук (Сяргей Коласаў, Ігар Брыкун ) 0:41
1:1 – Алег Цімчанка (Павел Развадоўскі, Алег Шафарэнка) 5:03
1:2 – Дзмітрый Панцыраў (Станіслаў Лапачук , Сяргей Копылец) 19:09
2:2 – Віктар Туркін (Аляксандр Бараўкоў , Аляксей Баранаў) 22:53
2:3 – Вячаслаў Лісічкін (Павел Баярчук ) 23:57
2:4 – Станіслаў Лапачук (гол у пустыя вароты) (без перадач) 59:50
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў:
“Гаспадары ўвесь матч правялі актыўна, у нас гэта не атрымалася, таму даводзілася дзейнічаць другім нумарам. Але я задаволены, што мы спрацавалі дысцыплінавана, асабліва ў абароне, і рэалізавалі свае моманты”.
Прэс-канферэнцыя ў распранальні 🙂
“Нёман” зноў адарваўся ад свайго галоўнага суперніка, маючы ў сваім актыве 116 ачэй, бліжэйшы праследавальнік – мінскае “Юнацтва”, якое адстае ад гарадзенцаў на 8 ачэй, але маючы пры гэтым адзін матч у запасе.
№ |
Каманда |
Гульнi |
Ачкі |
1 |
Нёман |
46 |
116 |
2 |
Юнацтва |
45 |
108 |
3 |
Гомель |
46 |
82 |
4 |
Шахцёр |
45 |
81 |
5 |
Металург |
44 |
76 |
6 |
Хiмiк |
45 |
64 |
7 |
Лiда |
45 |
49 |
8 |
Брэст |
45 |
47 |
9 |
Вiцебск |
46 |
32 |
10 |
Магiлеў |
45 |
23 |
Здымкі junost.org