Лыжка дзёгцю для бочкі квасу
Такія бочкі зараз рэдкасць – квас з такіх ёмкасцей зараз амаль не прадаюць. Бочка з надпісам “Квас” знаходзілася ў Скідзелі на вуліцы Леніна, у ёй заставаліся рэшты непрададзенага квасу. Зранку бочку на яе звычайным месцы не знайшлі, як і не знайшлі аматараў бясплатнага квасу.
Па справе знікнення бочкі ўзбуджана крымінальная справа. Страта ацэньваецца прыкладна ў мільён беларускіх рублёў.