200-гадовыя дубы ссеклі на дровы
Кіраўнік Мастоўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сігізмунд Кежун звярнуўся па тлумачэнні ў мясцовы лясгас.
Высветлілася, што на гэтым участку дазволена высяканне сухастойных елак, сосен і дуба для насельніцтва. Аднак дубоў-ветэранаў гэты не тычылася.
Па пнях спецыялісты вызначылі, што дубы высякалі менавіта на дровы. Вінаватыя не знойдзеныя.
Страты прыроды ацанілі ў 17 мільёнаў 400 тысяч рублёў.
Распачатая крымінальная справа.
Паводле http://vgr.by
Здымак http://www.veloway.ru