У Гродне штодзённа працуюць 300 дворнікаў і больш за 20 адзінак тэхнікі (відэа)

|

Зараз супрацоўнікі спецаўтагаспадаркі працуюць у штатным рэжыме. Паколькі снегапады спыніліся, спецтэхніка толькі падчышчае гарадскія дарогі ад снегу. Снег збіраюць і вывозяць на 17 адмысловых пляцовак.

 

Снежныя гурты ля бардзюраў не павінны перавышаць 40 см. Складанасці з гэтым могуць узнікаць на вузкіх вуліцах гістарычнага цэнтра, дзе камунальшчыкі асабліва стараюцца вывозіць снег.

 

На гэтых выходных у Гродне чакаецца пацяпленне надвор’я, з мокрым снегам і, магчыма, дажджом. Але ноччу ўсё яшчэ будзе панаваць мінусавая тэмпература, таму ў горадземагчымы галалёд.

 

Крыніца: Тэлерадыёкампанія “Гродна”