“Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі – сярод намінантаў на прэмію “Дэбют”

|

Увесь спіс празаічных твораў, што намінаваныя на прэмію, выглядае наступным чынам:

 

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
2. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
3. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
4. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
5. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
6. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Гродна: “Твой стыль” [электроннае выданне], 2013.

 

З усімі намінантамі, у тым ліку ў катэгорыях “Паэзія” і “Пераклад”, можна пазнаёміцца на сайце Беларускага ПЭН-цэнтру.

 

Прэмія “Дэбют” – штогадовая літаратурная прэмія, што ўручаецца за першую кнігу ці публікацыю ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Аўтарам намінаваных твораў на момант вылучэння павінна быць не больш за 35 год. Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам бізнэсоўца Паўла Бераговіча.

 

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Павел Анціпаў, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Наталка Харытанюк.


Шорт-ліст прэміі будзе абвешчаны 17 лютага, а пераможцы названыя – 4 сакавіка.