У Гродне запрацавала сістэма Tax Free
Такім чынам гандлёвая сетка мяркуе завабіць замежных пакупнікоў, паведамляе гродзенскі гарвыканкам.
Вярнуць пэўную суму грошай ад кошту набытых тавараў змогуць замежнікі, якія не маюць сталага месца жыхарства ў краінах Мытнага саюзу (Беларусі, Расіі, Казахстане).
Tax Free распаўсюджваецца толькі на асобныя катэгорыі тавараў, абкладзеныя ПДВ ў 20%, і прадугледжвае вяртанне 15% ад кошту таварау без НДВ.
Пакупнікі атрымліваюць права на вяртанне грошай па гэтай сістэме, калі кошт пакупак у адной краме цягам аднаго працоўнага дня перавысіць 800 000 рублёў. Вартасць падатку вяртаецца ў беларускіх рублях.
Гродна – трэці горад пасля Мінска і Ліды, дзе працуе сістэма Tax Free.