Развітанне з зімой у Гродне прызначылі на 1 сакавіка

|

На “Провады зімы” ў Гродне плануюць сабраць больш за 50 тысяч удзельнікаў і гасцей. Паседжанне аргкамітэта мерапрыемства прайшло з удзелам старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Худыкі.

Культурная праграма свята будзе падзелена паміж трыма пляцоўкамі, спартыўная – пройдзе на 15.

Для гасцей будуць працаваць гандлёвыя шэрагі і святочны кірмаш.

“Провады зімы” адбудуцца перад пачаткам Вялікага паста і будуць спалучаныя са святкаваннем Масленіцы, таму гарачыя бліны таксама запланаваныя.

Андрэй Худык выказаў пажаданне, каб мерапрыемства завершылася невялікім канцэртам з твораў “пра зіму, пра зямлю, пра Беларусь”.

 

Паводле http://grodnoplustv.by

Здымак http://grodno.ru