Анатоль Лябедзька паўдзельнічаў у пікеце ў Гродне
Пікет у падтрымку вылучэння сябраў АГП кандыдатамі ў дэпутаты праходзіў на вуліцы Ажэшкі, побач з крамай “Веды” і турыстычным цэнтрам. Пікет здымалі на відэа асобы ў цывільным.
Анатоль Лябедзька напісаў пазней у Facebook:
“Супрацоўнiкi праваахоўных структур прынялi актыўны ўдзел у пiкеце АГП у Гродне, i гэта становiцца ўжо нормай. Не менш за дзясятак людзей у цывiльным. Перапiсвалi асабiстыя дадзеныя, але раздачы бюлетэня “Голос разума” i камунiкацыям з людзьмi не парашкаджалi. Ну што тут сказаць – “мiлiцыя з народам?”.
Ён паведаміў таксама, што гарадзенцы ахвяравалі больш за мільён рублёў на кампанiю кампанiю цiску на ўлады i салiдарнасцi з палiтвязнямi “Сумленная гульня – FAIR PLAY”.
“Гэта 10 маек, альбо некалькi тысяч асобнiкаў бюлетэня, альбо адзiн тэматычны пiкет”, – піша Лябедзька.