У чыстым полі цалаваўся…

Як паведаміў “Твайму Стылю” віяланчэліст гурта Аляксей, аднойчы на канцэрце да іх падышоў хлапец, які прафесійна займаецца здымкай, і прапанаваў зняць кліп. Ідэя і сцэнар Арцёма Лобача удзельнікам гурта спадабаліся. Ён жа выступіў і рэжысёрам. Першая частка здымак з дэкарацыямі і акторамі рабілася на лецішчы пад Мінскам, асноўнае дзеянне разгортвалася ў на змайстраванай сцэне ў чыстым поле аўсу. У Гародні плануюць дазняць другую частку, а потым змантажаваць.

Дзе будуць круціць ролік, Аляксей пакуль яшчэ не ведае. Аднак дакладна не па тэлебачанні, бо праект некамерцыйны. Але кліп можна будзе ўбачыць у Сеціве.

Цікава, што на гэтую ж кампазіцыю з апошняга альбома гурта “SQUIRMY” музыкі ўжо кліп маюць, яго здымалі самі практычна ў хатніх умовах.

alt=”Image 2866″ >

Здымкі паводле 365dnej-w-godu.livejournal.com