Самазабойствы – на першым месцы сярод знешніх прычын смерці на Гарадзеншыне
Па звестках на 1 студзеня 2014 года, на Гарадзеншчыне жывуць 1 мільён 54 тысячы чалавек. Год таму было на 4 тысячы чалавек больш.
Летась натуральныя страты насельніцтва ў рэгіёне склалі 1870 чалавек, у 2012 годзе – 2050, у 2011 – 3785 чалавек.
Агульная смяротнасць насельніцтва ў Гродзенскай вобласці застаецца высокай, хаця каэфіцыент паступова зніжаецца: з 15,4 на 1 тысячу насельніцтва ў 2011 годзе да 14,7 на 1 тысячу – у 2013.
У мінулым годзе памерлі 15 484 чалавекі, на 226 больш, чым на год раней. У працаздольным узросце – 2 951 чалавек (на 110 меньш, чым у 2012 годзе).
Узровень нараджальнасці, наадварот, расце: 12,9 на 1 тысячу насельніцтва, да параўнання ў 2012 годзе – 12,5.
Летась на Гарадзеншчыне нарадзілася 13 614 дзяцей – на 406 (3,1%) больш, чым у 2012 годзе.
Сярод знешніх прычын смерці першае месца займаюць самазабойствы – 1,9%; 1,5% – няшчасныя выпадкі, пажары, ДТЗ; 1,4% – атручванні алкаголем.
Паводле http://grodno-region.gov.by
Здымак http://belarus-travel.by