“Яндэкс” налічыў у Гродне 550 вуліц

|

Мінск налічвае каля 1300 вуліц і завулкаў, Магілёў – амаль 900, Віцебск – 850, 700 вуліц мае Гомель, 670 – Брэст. Гродна са сваімі 550 вуліцамі займае апошняе месца.

 

Каля паловы мясцовых тапонімаў – унікальныя і не сустракаюцца ў іншых абласных гарадах. 44% супадаючых назваў апісваюць геаграфію і асаблівасці самой вуліцы. Напрыклад, Заходняя, Чыгуначная, Шырокая.

 

Пятая частка вуліц абавязана сваёй назве савецкаму мінуламу: вуліцы Леніна, Карла Маркса, Піянерская і г.д.

 

На трэцім месцы па папулярнасці (19%) – назвы ў гонар герояў, ваеначальнікаў і лётчыкаў: Чкалава, Гастэла, Суворава і Будзёнага. Радзей вуліцы называлі ў гонар пісьменнікаў, навукоўцаў і мастакоў – Пушкіна, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Рэпіна.

 

Гродна застаўся адзіным абласным горадам, які не мае Маскоўскай, Мінскай і Кіеўскай вуліц, затое тут ёсць вуліца Літоўская.

 

Паводле belapan.by

Здымак belarus.nemiga.info