З будынка 1915 года знялі пенапласт, якім яго спрабавалі ўцяпляць

Дом 1915 года пабудовы быў унесены ў спіс для капітальнага рамонту за кошт бюджэта: плануецца рамантаваць інжынерныя сеткі, дах, фасад.

 

З фасада і пачалі: у першай палове студзеня бакавую сцяну дома пачалі абкладаць пенапластам дзеля ўцяплення. Гэта выклікала абурэнне гараджан на сайце s13.ru. У выніку пенапласт знялі. Аднак, знятая ахоўная таблічка пакуль на месца не вярнулася.

 

Вось як выглядаў будынак 12 студзеня:

 

Так ён выглядае цяпер:

Чырвоным колам пазначана месца, дзе раней вісела ахоўная шыльда.