З фасаду гарадзенскай катэдры знялі фігуры апосталаў

|

Пробашч касцёла Ян Кучынскі у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода выказаў здагадку, што фігуры маглі наогул ніколі не рэстаўравацца з часоў усталявання. Яны, разам з фігурай святога Францішка Ксаверыя, з’явіліся на фасадзе ў 1768 годзе. Цяпер яны ў вельмі кепскім стане.

Рэстаўрацыяй будуць займацца адмыслоўцы з Беларусі і Польшчы.

 

Найперш фігуры трэба прасушыць пры вулічнай тэмпературы – гэта можа доўжыцца нават да лета.