Першы матч сезону: “Нёман” пачаў з нічыёй

|

Крыху гісторыі

 

Дадзеная сустрэча стала для клубаў чацвёртай у гісторыі супрацьстаянняў. Упершыню каманды сустрэліся ў 1978 годзе, у рамках 41 Чэмпіянату СССР у Другой Лізе (Д3). У першым хатнім матчы 29 мая гарадзенскі “Хімік” згуляў з варонежцамi  унічыю 2:2 (галы А. Сярэгiн 16, С. Кароза 53), а вось на выездзе нашы былі разгромленыя 3:0. У тым сезоне “Факел” заняў першае месца ў Першай зоне і па выніках фінальнага розыгрышу перайшоў рангам вышэй – у Першую Лігу чэмпіянату СССР (Д2).

 

Праз восем гадоў шляхi каманд перасекліся яшчэ раз, на гэты раз у розыгрышы 46 Кубка СССР. У 1/32 фіналу “Факел” на сваім стадыёне пад назвай “Цэнтральны стадыён прафсаюзаў” прымаў аўтсайдэра пары. Каманды знаходзіліся ў розных катэгорыях: варонежцы прадстаўлялі другі па сіле дывізіён краіны, а гарадзенцы – трэці. Тым не менш, лёгкай прагулкі ў гаспадароў не атрымалася. Больш за тое, гол цяперашняга галоўнага трэнера нашага клуба прынёс перамогу гасцям з лікам 2:3 і выхад у 1/16 фіналу (галы – С.Нефёдаў 10, Вал.Абрамук 15 – пен, С.Саладоўнiкаў 40).

 

Дарэчы, той розыгрыш стаў для гарадзенскай дружыны самым паспяховым у гісторыі ўдзелу ў Кубку СССР. Пачаўшы са стадыі 1/64 фіналу, на якой была біта маскоўская “Чырвоная Прэсня” 2:1 (Вал. Абрамук 10, І. Крыўшэнка 35), “Хімік” дайшоў да 1/8 фіналу, дзе ва ўпартай барацьбе саступіў на выездзе сімферопальскай “Таўрыі” 4:3 ( В. Рабоцін 35, А. Брузго 64, В.Соладоўнiкаў 80).

Паводле kick-off.by

 

 

Гісторыя гісторыяй, а што ж было гэтым разам?

 

Першы тайм каманда адыграла ў наступным складзе: Рапалic, Раўнейка, Рыбак, Вітус, Савіцкі, Рэкіш, Дзмітрыеў і Тарасаўc (эстонскія футбалісты прыбылі на прагляд ), Дзенісевіч і Зубовіч (апошнi зноў далучыўся да каманды).

 

Першыя 10 хвілін гарадзенцы выглядалi куды лепш за свайго суперніка, але праз 5 хвілін “Факел” выраўнаваў гульню і ўзяў ініцыятыву. Па завяршэнні першага тайма госці наогул маглі выйсці наперад, але для гарадзенцаў упэўнена гуляў Рапалiс.

 

У другім тайме Сяргей Саладоўнікаў узмацніў лінію атакі, выпусціўшы Лабукаса замест Савіцкага, Салаўя на Дзенісевіча, і Карлсонса на Зубовіча. Толькі вось жаданага поспеху гарадзенцы не дамагліся. Варонежская каманда ўпэўнена гуляла і ішла да сваёй мэты, вось толькі забіць ёй не ўдалося. Гарадзенцы ўпэўнена абаранялicя. Выніковы лік матчу 0:0.

 

14 лютага наша дружына сустренецца з курскiм “Авангардам”.


Здымкі fakelfc.ru