Музеі Гарадзеншчыны: 260 выставаў і 422 тысячы наведнікаў за год

|

У 2013 годзе музеі Гродзенскай вобласці зарабілі на выставах 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў. А колькасць саміх выставаў павялічылася з 252 да 260.


Пра вынікі працы музейнасй сістэмы Гарадзеншчыны ў 2013 годзе распавёў першы намеснік начальніка упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

 

У Гродзенскай вобласці працуе 18 музеяў сістэмы Міністэрства культуры. За год іх супрацоўнікі правялі 8500 экскурсій (на 500, чым летась), колькасць наведнікаў павялічылася на 20 тысяч (да 422 тысяч), а за апошнія 3 гады – на 10,7%. Пры гэтым 53 тысячы чалавек летась наведалі музеі Гродзенскай вобласці бясплатна.

 

У 2013 годзе фонды музеяў рэгіёна павялічыліся на 6870 музейных прадметаў (на 1,5%), а колькасць адзінак захавання цяпер складае больш за 451 тысячу. Новыя рэліквіі з’явіліся ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Лідскім гісторыка-мастацкім.

 

У Смаргонскім і Ашмянскім гісторыка-краязнаўчых музеях адкрыліся новыя сталыя экспазіцыі, пасля рамонта ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі створана экспазіцыя “Літаратурны свет Бацькаўшчыны”.

 

Усяго за мінулы год музеі Гарадзеншчыны здолелі зарабіць 3,3 мільярда рублёў.

 

Паводле belta.by  

Здымак Яна Лялевіча з архіву “Твайго стылю”