П’яны гродзенец, якога затрымалі за рулём “Фальксвагена”, перасеў на трактар

|

Утрыманне алкаголю ў арганізме кіроўцы больш чым у чатыры разы перавышала дапушчальную норму. Патлумачыў, што прыехаў заправіцца.

 

Напярэдадні парушальнік паспеў збіць цагляны слупок агароджы ў вёсцы Шчучынскага раёна. А 18 студзеня, як высветлілася, яго, моцна п’янога, затрымалі за рулём “Фальксвагена”. Да таго ж ён не меў правоў на кіраванне транспартным сродкам гэтай катэгорыі, паведамляе ДАІ Гродна.

 

Рашэнне па першай справе яшчэ не прынятае, а пасля другога затрымання не толькі кіроўца заплаціць буйны штраф, але і ўладальнік трактара рызыкуе згубіць сваю тэхніку.