Квіткі на чыгунцы патаннеюць

З 10 ліпеня зніжаюцца тарыфы на праезд у міжнародных фірменных цягніках БЧ, у тым ліку на цягнік Гродна-Масква.


Зрабіўшы аналіз карыстання месцамі ў міжнародных цягніках фармавання Беларускай чыгункі і з мэтай дадатковага прыцягнення пасажыраў па аўторках, серадах і чацвяргах будуць зніжаныя тарыфы ў вагонах СВ у сярэднім на 23-28%, купэ – на 10-13%. Кошт зніжкі будзе залежыць ад маршрута. Як паведаміла “Твайму Стылю” супрацоўніца гродзенскага чыгуначнага вакзала, пакуль што адміністрацыя вакзала не атрымала афіцыйнай тэлеграмы аб зніжэнні тарыфу. Таму на дадзены момант дзейнічаюць старыя кошты на цягнік Гродна-Москва.