“Нёман” абыграў “Металург” у серыі булiтаў

|

У першым перыядзе гледачы закінутых шайбаў не ўбачылі. У другім перыядзе гаспадары вызначыліся першымі: на 27 хвіліне дакладны кідок на рахунку Канстанціна Немiрка. Праз сем хвілін Аляксандр Усенка робіць лік роўным. А праз пяць хвілін Сцяпанаў наогул выводзіць гарадзенцаў наперад.

 

У трэцім перыядзе, пры дапамозе Елісеенкі, гаспадары параўноўваюць лiк, робячы яго 2:2. За 10 хвілін да канца асноўнага часу матчу, Павел Баярчук, здавалася б прыносіць “Нёману” перамогу (2:3). Але за 15 секунд да сірэны Марчанка ратуе “Металург” і пераводзiць гульню ў авертайм, у якім закінутых шайбаў не было.

 

У серыі булітаў поспех быў на баку гарадзенцаў. Пераможная шайба на рахунку Аляксандра Усенкі.

 

“Металург” – “Нёман” – 3:4 Б (0:0, 1:2, 2:1, 0:0, 0:1)

 

Шайбы закінулі:

1:0 – Канстанцін Немiрко (Павел Панцэрный, Андрэй Рамаданоўскi ) 27:06

1:1 – Аляксандр Усенка (Андрэй Коршунаў) 34:41

1:2 – Ягор Сцяпанаў (Сяргей Капылец, Аляксандр Усенка) 39:26

2:2 – Антон Елісеенка (большасць) (Віталь Марчанка, Аляксандр Радзінскі) 46:40

2:3 – Павел Баярчук (большасць) (Вячаслаў Лісічкін, Віктар Андрушчанка) 50:21

3:3 – Віталь Марчанка (меншасць) (Мікіта Осіпаў, Антон Елісеенка) 59:44

3:4 – Аляксандр Усенка (пераможны буліт) 65:00

 

Пасля матчу Сяргей Пушкоў:

“Матч быў вельмі цікавы. Калі разабраць па перыядах, то быў вельмі добры пачатак з нашага боку. Дзесьці на працягу першых 5-7 хвілін паказалі годныххакей, але потым неапраўданыя выдаленні падламалi нашу гульню ў першым перыядзе.

 

Трошкі цяжка было пачынаць пасля перапынку, каманда супернікаў правяла ўжо адзін матч пасля – яны ўжо былі ў гульнявой кандыцыі ў адрозненне ад нас. З другога перыяду, я лічу, мы пераламалі гульню і па кідках перайгралі суперніка. Забілі галы даволі добрыя, але, на жаль, не дацягнулі да канца.

 

За 16 секунд прапусцілі крыўдны гол, але задаволены хлопцамі, што ў серыі булітаў вырашылі зыход матчу ў нашу карысць”.

 

Нагадаем гэта сёмая перамога запар у гарадзенскай каманды.

 

Здымак з архіву hcneman.by