Купацца пакуль дазволена
– На тое ёсць натуральныя прычыны, – тлумачыць загадчык аддзялення камунальнай гігіены Гродзенскага абласнога цэнтра эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аксана Філіпчук. – На Гродзеншчыне знаходзіцца 50 усталяваных зон адпачынку. Раз на тыдзень мы бярэм пробы вады. Калі ў адной кропцы два разы паслядоўна гэтыя пробы нестандартныя, то бок утрымліваюць бактэрыі, у прыватнасці кішэчную палачку, то купацца тут забараняем.
Калі надво’е спякотнае, лік бактэрыяў у вадзе расце, гэтаму спрыяюць і шматлікія водарасці, якія ў гарачае надвор’е хутка растуць. Да таго ж назіраецца масавае купанне, людзі прыходзяць туды з сабакамі. Усё гэта таксама спрыяе хуткаму павелічэнню ў вадзе бактэрыяў. Пробы вады аказваюцца нестандарнымі і эпідэміёлагі выносяць спіс забароненых месцаў для купання. А на тых вадаёмах усталёўваюцца спецыяльныя знакі, што купацца забаронена.
Аднак на гэтым тыдні горача было ўсяго некалькі дзён, вада яшчэ добра не прагрэслася, таму масавага купання не назіраецца.
Вось таму на гэты тыдзень забароненых для купання вадаёмаў на Гродзеншчыне няма, акрамя возера ў Міры ў Карэліцкім раёне.