Паўстанне 1863 году alive
Дзеянне будзе разгортвацца ў прыдуманым горадзе Радаме і яго ваколіцах Гродзенскай губерніі Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі. Гродзеншчына абралася як адзін з найбольш актыўных эпіцэнтраў паўстання. Па задуме арганізатараў, горад прыблізна знаходзіцца на мяжы сучасных Польшчы, Літвы і Беларусі.
У правілах як мовы гульні пазначаюцца польская, беларуская, руская, літоўская і ідыш, а таксама падаюцца спісы магчымых роляў, напрыклад уезны паліцмейстэр, уезны кіраўнік дваранства, ад’ютант штаба, праваслаўны і каталіцкі святары, шляхта, уладальнік габрэскай карчмы і інш. Пры гэтым нельга абіраць сабе рэальную гістарычную асобу.
Падрабязную інфармацыю аб гульні можна знайсці тут.
Здымак паводле arche.by