У Гродне прэзентуюць фільм пра балоты
У Гродне паказ адбудзецца 28 лютага ў антыкафэ “Живое время” (вул. Вялікая Траецкая, 48-1), пачатак у 19.00. Уваход: 10 000 рублёў.
Фільм “The Moor” узнагароджаны гран-пры міжнародных фестываляў “Зеленый взгляд” (Расія, 2013) і “Town of Sondrio” (Італія, 2013).
Аўтар фільма Ян Хафт заснаваў у 1996 NautilusTV (з 2001 года Nautilusfilm) – адную з найбольш паспяховых кінакампаній Нямеччыны, сярод тых, што ствараюць дакументальнае кіно пра прыроду. У стужцы “The Moor” рэжысёр падкрэслівае ўнікальнасць і каштоўнасць экасістэмы балот, рашуча выступае за захаванне гэтай каштоўнасці Еўропы, пра значэнне якой многія нават не задумваюццца.