“Час гульні” для дзіцячага дома

|

Ініцыятыва “Ружовы слон” ужо некалькі год працуе з дзіцячым домам змешанага тыпу Кастрычніцкага раёна Гродна. Яны ладзяць для дзяцей экскурсіі, водзяць у кіно, арганізоўваюць цікавыя мерапрыемствы. Адным з апошніх стала акцыя “Час гульні”.

 

На працягу некалькіх гадзін дзеці акунуліся ў мір настольных гульняў. Пачаўшы з лёгкіх гульняў на раўнавагу (“Вежа”, “Не раскачвай лодку”), дзеці паспрабавалі сябе ў складаных і стратэгічных (“Білет на цягнік: Еўропа”). У кожнага была магчымасць падабраць гульню адпаведна свайму ўзросту і паступова прыняць удзел у некалькіх гульнях. З задавальненнем да дзяцей далучыліся і выхавацелі.

 

Дзеці атрымалі шмат пазітыву, а ўладальнікі “Кубіка” паабяцалі, што з часам яшчэ раз завітаюць у госці з настольнымі гульнямі.

 

 

Здымкі прадстаўленыя крамай-клубам Кубік