Беларусы пастаўляюць у Польшчу пераважную большасць кантрабандных цыгарэт
У той жа час колькасць грамадзян, якія перасякалі беларуска-польскую мяжу, за гэты перыяд павялічылася менш чым на 3%.
Гэта сведчыць пра актывізацыю арганізаваных злачынных груп, якія спецыялізуюцца на памежным нелегальным цыгарэтным бізнесе, піша gazetaprawna.pl.
“Чаўнакі” з Беларусі дастаўляюць у Польшчу толькі невялікую частку кантрабанднага тытуню.
Паводле даследванняў 2012 года, 13-14% пустых пачак выкарыстаных палякамі цыгарэт не мелі польскіх акцызных знакаў, а значыць трапілі ў краіну нелегальна.
Дадзеных за 2013 год пакуль няма, але “шэры” рынак цыгарэт ацэньваецца ў 14 мільярдаў штук штогод.
Праз рукі цыгарэтнай мафіі за год праходзіць тавар на 1,6 мільярда даляраў. У Польшчы застаецца толькі частка, астатняе ідзе далей у Еўропу.
За апрошнія 5 гадоў кантрабанда беларускіх цыгарэт у ЕС павялічылася ў 23 разы.
Паводле gazetaby.com