У Гродне п’яны кіроўца зваліў слуп

|

Кіроўца з дзесяціразовым перавышэннем дапушчальнага ўзроўню ўтрымання алкаголю ў крыві спрабаваў выехаць з двара дома па вуліцы Савецкіх памежнікаў.


Кіроўца з дзесяціразовым перавышэннем дапушчальнага ўзроўню ўтрымання алкаголю ў крыві спрабаваў выехаць з двара дома па вуліцы Савецкіх памежнікаў, паведамляе прэс-служба ДАІ.

 

Уначы з вялікімі цяжкасцямі 25-гадовы гарадзенец здолеў адкрыць дзверы сваёй “Аўдзі” і завесці рухавік. Прагрэўшы машыну, некалькі разоў пачынаў рух наперад, пасля здаваў назад, пакуль не падпёр слуп ліхтара.

Калі рухавік заглох, кіроўца запусціў яго зноў, рэзка здаў назад і паваліў слуп. Тут умяшаліся відавочцы. Яны адабралі ў п’янага ключы і перадалі іх выкліканым супрацоўнікам міліцыі.

 

Здымак dumskaya.net