Дзень беларускай мовы ў “Кубіку”
Гэтым вечарам госці крамы будуць піць гарбату з хатняй выпечкай, складаць папяровы гарадзенскі замак Вітаўта і гуляць у настольную гульню “Дзіксіт” па-беларуску. У госці на свята завітае Суполка традыцыйнай культуры (на фота ніжэй), якая аздобіць вечар аўтэнтычнымі спевамі.
Кожны зможа набыць цікавыя магніты з рэцэптамі беларускай кухні (на малюнку ніжэй), а таксама ў гэты дзень будзе дзейнічаць 10% зніжка на настольную гульню “Паўстанцы” і драўляныя экалагічныя пазлы.
“Кубік” святкуе Дзень роднай мовы ў пятніцу 21 лютага, у 18.00.
Адрас крамы-клуба: вул. Ажэшкі, 25, корпус 3, каб 214 (2 паверх)